Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ала Саньнікава: закон павінен дзейнічаць, а ў нас ён “прымяняецца”


Сёньня ў судзе Партызанвскага раёну Менску пачынаецца працэс над былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Андрэем Саньнікавым. Госьць эфіру – маці экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава Ала Саньнікава.

Абламейка: Як здароўе вашага сына цяпер? Увесь сьвет абышлі кадры, як ён зьбіты ляжаў на пляцы Незалежнасьці. У яго была пашкоджана нага. Раней вы таксама выказвалі меркаваньне, што ў яго праблемы зь печаньню або са страўнікам. Як з гэтым усім цяпер?

Саньнікава: Гэта былі не праблемы зь печаньню або са страўнікам. Гэта былі праблемы зь яго перабітымі суставамі – усё гэта вылілася ў падагру. Але зараз і адвакаты кажуць, і гэта адчуваецца па пісьмах, ён адчувае сябе лепей.

Абламейка:
Пра што ён пісаў у апошнім лісьце да вас?

Саньнікава: Яго пісьмы бадзёрыя, шмат ён ня піша. "Трымайся. Усё будзе добра..."

Абламейка: Андрэю Саньнікаву, у адрозьненьне ад некаторых іншых фігурантаў справы аб падзеях 19 сьнежня ў Менску, не зьмянілі артыкулу на больш мяккі. Ці маюць адвакаты нейкае меркаваньне, якім можа быць прысуд?

Саньнікава: Адвакаты кажуць, што яны ня бачаць яго віны. Але я сустракаю пачатак гэтага судзілішча... (плача) Гэта жах... калі чалавек ня мае правоў, няма закону, няма суду... Закон павінен дзейнічаць, а ў нас ён “прымяняецца”. Я малю Бога аб дапамозе... (плача)

Абламейка: Ала Ўладзімераўна, мы жадаем вам мужнасьці і вытрываласьці сустрэць усё тое, што будзе адбывацца ў судзе над вашым сынам і жадаем яго хуткага вызваленьня.
XS
SM
MD
LG