Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: працяваецца абстрэл Місураты


Місурата
Місурата
У Лібіі працягваецца інтэнсіўны абстрэл гораду Місурата – нягледзячы на ўдары авіяцыі НАТО па войсках Муамара Кадафі, якія аблягаюць горад.

У аўторак кадафісты паспрабавалі зьнішчыць порт, у які паўстанцам паступае дапамога з мора.

Міністар абароны Вялікай Брытаніі Лаям Фокс, аднак, заявіў учора ў Вашынгтоне, што сілам НАТО і паўстанцам удалося дамагчыся істотных посьпехаў на гэтым фронце.

Фокс і яго амэрыканскі калега Робэрт Гэйтс таксама назвалі апраўданымі нядаўнія ўдары па рэзыдэнцыі Кадафі ў Трыпалі, бо адтуль зьдзяйсьняецца камандаваньне лібійскімі войскамі.

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін у аўторак скрытыкаваў апэрацыю НАТО ў Лібіі, ацаніўшы бамбардаваньне Трыпалі як спробу забіць Кадафі, што ён лічыць недапушчальным.
XS
SM
MD
LG