Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У судзе Першамайскага раёну будзе абвешчаны прысуд Зьмітру Бандарэнку. У Партызанскім і Кастрычніцкім раённых судах распачынаюцца працэсы над 16 фігурантамі крымінальных справаў паводле падзеяў 19 сьнежня.

У Партызанскім судзе сталіцы адбудзецца працэс над кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым, . Разам зь ім будуць судзіць актывіста кампаніі "Гавары праўду!" Алега Гнедчыка, маладафронтаўца Уладзімерам Яроменка, студэнтаў Ільлю Васілевіча і Фёдара Мірзаянава, якія не зьяўляюцца сябрамі аніякіх партыяў ці рухаў.

У Кастрычніцкім судзе пачнецца працэс над актывістам кампаніі "Гавары праўду!" Паўлам Вінаградавым, маладафронтаўцам Алесем Кіркевічам, сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава Дзьмітрыем Драздом, так званым "навушнікам" Уладзімерам Хамічэнкам і Андрэем Пратасенем, які ня быў ні ў якой партыі ці руху.

Юрысты, праваабронцы ня могуць патлумачыць, паводле якіх крытэраў людзей адбіралі ў такія групы. Меркаваньне Ўладзімера
Лабковіча :

"Мы гэта з калегамі-праваабаронцамі абмяркоўвалі, і лёгікі ў падобным драбленьні, стварэньні пэўных групаў людзей, якія нічым паміж сабой не зьвязаныя. Людзей, якія ў кампаніі разам з Саньнікавым, але праходзяць нават па розных частках артыкулу".

Так, да прыкладу, Саньнікава абвінавачваюць толькі ў арганізацыі акцыі, а ў іншых маладых людзей – ў актыўным удзеле у масавых беспарадках. І гэтыя людзі не са штабу Саньнікава.

Старшыня Беларускага Хэльсінскага Камітэту Алег Гулак кажа:

Цалкам верагодна, што мы бачым проста вельмі высокі непрафэсіяналізм. Можа быць, наадварот, нейкія ідэі – як лепш ва ўмовах, калі няма ніякіх доказаў, нешта паспрабаваць "намаляваць"
"Цалкам верагодна, што мы бачым проста вельмі высокі непрафэсіяналізм. Можа быць, наадварот, нейкія ідэі – як лепш ва ўмовах, калі няма ніякіх доказаў, нешта паспрабаваць "намаляваць". Там усё незразумела. Ёсьць адна вялікая справа, а зь яе павырывалі кавалкі. Проста задача ж не стаіць – прадаставіць пераканаўчыя доказы ў справядлівы суд, які будзе рэальна асэнсоўваць, што было".

Блізкія, родныя абвінавачаных пасьля першых судовых прысудаў вельмі занепакоеныя. Маці актывіста кампаніі "Гавары праўду!"Алега Гнедчыка спадарыня Валянціна кажа:

"Я ўжо малю Бога, каб ведаць, на якім мы сьвеце... Раней няверуючая была, а цяпер малітву чытаю, толькі б не пасадзілі. Я ўжо апасаюся, што яго разам з Саньнікавым судзяць, я ўжо і з адвакатам размаўляла, хоць бы яму яшчэ арганізацыю "не прышылі". Пры чым тут Саньнікаў, калі яны працавалі наагул на Някляева?"

Агулам 11 чалавек, акрамя Саньнікава, абвінавачваюць у масавых беспарадках (артыкул 293 КК, ч.2, тэрмін пазбаўлення волі да 8 гадоў). Павал Вінаградаў, апроч беспарадкаў, абвінавачваецца яшчэ ў зьнявазе дзяржаўных сымбаляў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG