Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты дэмакратычнай апазыцыі правялі штогадовую вулічную акцыю, прысьвечаную 25-годзьдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна мусіла прайсьці ў выглядзе традыцыйнага шэсьця «Чарнобыльскі шлях» па вуліцах Менску, аднак з прычыны забароны ўладаў адбыўся толькі мітынг у парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор.

Госьць “Начной Свабоды” – заяўнік сёньняшняй акцыі, прафэсар Юры Хадыка.

Знаткевіч: Спадар Хадыка, наколькі пасьпяхова прайшоў мітынг?

Хадыка: Я буду асьцярожна выказвацца. Зроблены пэўны крок у бок паляпшэньня масавых акцыяў, той вулічнай дэмакратыі, безь якой немагчыма ўявіць шлях Беларусі да дэмакратыі. Ня ўсё ўдалося, але ў параўнаньні з "Чарнобыльскімі шляхамі" двух-трох апошніх гадоў гэта відавочны прагрэс.

Знаткевіч: Адна з рэзалюцыяў сёньняшняга мітынгу -- гэта патрабаваньне да ўраду адмовіцца ад плянаў будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі. На Астравеччыне яшчэ ў 2008 годзе пачалі зьбіраць подпісы супраць АЭС. Ці шмат сабрана і ці гэта пэрспэктыўны шлях?

Хадыка: Непэрспэктыўны. Толькі масавыя акцыі. Толькі. Сёньняшняя ўлада ня хоча слухаць людзей і адгараджваецца міліцэйскімі кардонамі.

Цалкам слухаць гутарку можна тут:

Гутарка зь Юрыем Хадыкам, 26 красавіка 2011 году

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG