Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эр-Рыядзе падпішуць пагадненьне аб уладзе ў Емэне


Алі Абдала Салех
Алі Абдала Салех
У сталіцы Савудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе ў сераду будзе падпісанае пагадненьне аб пляне перадачы ўлады ў Емэне паміж прадстаўнікамі ўраду і апазыцыі гэтай краіны. Паводле пляну, які распрацавала Рада супрацоўніцтва краінаў рэгіёну Пэрсыдзкай затокі, прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех, адстаўкі якога дамагаецца апазыцыя, павінен пакінуць пасаду цягам месяца. Пасьля гэтага будзе сфармаваны ўрад нацыянальнага адзінства. Салеху гарантуюць бясьпеку. Пагадненьне будзе падпісвацца пры ўдзеле прадстаўнікоў амбасады ЗША, Эўразьвязу, краінаў Пэрсыдзкай затокі і ААН.

У Емэне ў часе антыўрадавых дэманстрацыяў, што пачаліся ў студзені, у сутыкненьнях з паліцыяй загінулі болей як 130 чалавек.
XS
SM
MD
LG