Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны: камэнтары Лукашэнкі “беспрэцэдэнтна некарэктныя”


Міністэрства замежных спраў Украіны

Міністэрства замежных спраў Украіны

МЗС Украіны выступіў з заявай, у якой выказваецца абурэньне «беспрэцэдэнтна некарэктнымі камэнтарамі» Аляксандра Лукашэнкі, выказанымі ім сёньня на Гомельшчыне ў сувязі з гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Як адзначае МЗС Украіны, «асабістыя абразы непрынятыя ў стасунках паміж людзьмі, асабліва яны недапушчальныя, калі абразьлівыя выказваньні адрасаваныя дзяржаўным дзеячам, якія прадстаўляюць сувэрэнныя краіны ды цэлыя аб’яднаньні краінаў. На жаль, падыходы афіцыйнага Менску да адносінаў з Эўрапейскім Зьвязам, шмат якімі іншымі ўдзельнікамі міжнароднай супольнасьці ў апошнія месяцы ўсё менш адпавядаюць нормам міжнароднага права» — цытуе заяву агенцтва УНІАН.

«Украінская дзяржава, украінскі народ напахісны ў сваім цёплым, сяброўскім стаўленьні да беларускага народу. У дзень памяці ахвяраў трагедыі на ЧАЭС мы падзяляем боль нашых суседзяў, гэтак сама, як яны, не сумняваемся, падзяляюць наш. Спадзяемся, кіраўніцтву Беларусі хопіць адказнасьці перад ўласнымі грамадзянамі павярнуцца да канструктыўнай палітыкі супрацоўніцтва і з Украінай, і з ЭЗ, якія жадаюць бачыць Рэспубліку Беларусь квітнеючай, дэмакратычнай і пасьпяховай» — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка ў часе паездкі па Гомельшчыне, адказваючы на пытаньне, чаму ён не наведвае разам з прэзыдэнтамі Ўкраіны і Расеі Чарнобыль, заявіў, што гэтае пытаньне трэба адрасаваць украінскаму кіраўніцтву.

Паводле Лукашэнкі, Кіеў пачаў танчыць пад дудку Брусэлю ў адносінах да Беларусі: «На жаль, вашывасьці хапае ў цяперашняга кіраўніцтва Ўкраіны, — цытуе Лукашэнку «Інтэрфакс».

Апроч таго, Лукашэнка назваў «нягоднікамі» тых, хто намагаецца ўвесьці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі: «Проста нягоднікі. Таму не хачу гаварыць аб усялякіх Барозу, іншых казлах, быках і таму падобных».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG