Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі ў аўторак былі затрыманыя сотні прыхільнікаў апазыцыі. Паводле праваабаронцаў, бальшыня арыштаў адбылася ў прымесьцях сталіцы Дамаску і ў горадзе Джэбла. Сілы бясьпекі дысьлякуюцца вакол гораду Баніяс, дзе адбываюцца антыўрадавыя дэманстрацыі. Агенцтвы паведамляюць, што верагоднае ўвядзеньне войскаў у горад, каб задушыць народныя выступы.

У горадзе Дэраа на поўдні Сірыі, у які напярэдадні для падаўленьня антыўрадавых выступленьняў былі уведзеныя войскі, працягваецца страляніна. За мінулыя суткі, паводле дадзеных праваабаронцаў, у горадзе загінулі як найменей 23 чалавекі.

Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі і прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме заклікалі ўлады Сырыі спыніць рэпрэсіі супраць дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG