Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, часам дажджы з навальніцай, тэмпэратура +18 -- +20 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, суд Кастрычніцкага раёну. Крымінальныя справы Ўладзімера Хамічэнкі, Дзьмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава. Судзьдзя Ала Булаш.

Пачатак у 11.00.

Менск, суд Партызанскага раёну. Крымінальныя справы Андрэя Саньнікава (ч.1 арт. 293 КК, арганізацыя масавых беспарадкаў), Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменкі. Судзьдзя Натальля Чацьвертакова.

Пачатак у 10.00.

Менск, суд Маскоўскага раёну. Крымінальныя справы Дзьмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Уладзімера Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта, Алега Федаркевіча (ч.2 ст.293, масавыя беспарадкі). Судзьдзя Алена Шылько.

Пачатак у 10.00.

Менск, клюб “Рэактар”. Канцэртная прэзэнтацыя альбома гурта “ЖНЮВ”.

Пачатак у 19.00.

Менск, канцэртная заля «Менск» (малая сцэна). Канцэрт этна-трыо "Троіца".

Пачатак у 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Сэўл, візыт прэм'ер-міністра Іраку Нуры аль-Малікі ў Паўднёвую Карэю.

Стакгольм, візыт прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна ў Швэцыю.

Пэкін, кітайска-амэрыканскія перамовы па пытаньні правоў чалавека.

Астана, пасяджэньне парлямэнцкай асамблеі цюркамоўных краін.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1622: У часе Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Вісласе.

1799: Армія А.Суворава падчас Італьянскага паходу перамагае францускую армію на рацэ Ада.

1919: Польскія войскі занялі Горадню.

1940: Нацыстамі створаны канцлягер Асьвенцым.

1945: БССР прынятая ў склад дзяржаў-заснавальніц ААН.

Нарадзіліся:

1494: Сулейман I Велічны, асманскі султан (1520-1560), пры якім Асманская імпэрыя дасягнула найбольшых тэрытарыяльных памераў і моцы.

1782: Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазытар.

1878: Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог.

Памёрлі:

1353: Сямён Горды, князь Маскоўскі і вялікі князь Уладзімірскі (нар. 1317).

1521: Фэрнан Магелан, партугальскі мараплавец, які зрабіў першае кругасьветнае плаваньне (нар. ~1480).

1584: Мікалай Радзівіл Руды, ваенны, палітычны, рэлігійны і грамадзкі дзеяч Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (нар. 1512).

1900: Францішак Багушэвіч, беларускі грамадзкі дзяяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (нар. 1840).

1953: Іван Саланевіч, расейскі манархіст, мысьляр, журналіст і грамадзкі дзяяч, ураджэнец Гарадзенскай губэрні (нар. 1891).

1988: Вітаўт Тумаш, беларускі грамадзкі дзяяч, скарыназнаўца (нар. 1910).

1998: Карлас Кастанэда, пісьменьнік (нар. 1925).

2007: Мсьціслаў Растраповіч, выбітны віялянчэліст, дырыжор, праваабаронца (нар. 1927).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Славенія: Дзень нацыянальнага супраціву.

Сьера-Леонэ, Тога: Дзень незалежнасьці.

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка: Дзень Свабоды.

МІНУС 365:


Урокі “Чарнобыльскага шляху”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі.

Францішак Багушэвіч
XS
SM
MD
LG