Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раздача бюлетэняў, сход-рэквіем: у Берасьці адзначылі гадавіну аварыі на ЧАЭС


Акцыя ў Берасьці

Акцыя ў Берасьці

Дэмакратычная супольнасьць Берасьця не падавала заявак на правядзеньне афіцыйнага пікету з нагоды гадавіны аварыі на ЧАЭС.

Актывісты кампаніі "Гавары праўду", сябры БСДП(Г) Берасьця правялі акцыю, прымеркаваную да 25-годзьдзя трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. На вуліцы Савецкай мінакам раздавалі інфармацыйныя бюлетэні "За наш горад".

Гараджане ведаюць пра праблему забруджваньня, зь цікавасьцю ставіліся да друкаваных матэрыялаў, сказаў Радыё Свабода ініцыятар мерапрыемства Ігар Маслоўскі, старшыня Берасьцейскай БСДП(Г):

"Друкаваныя матэрыялы прысьвечаныя праблеме і наступствам аварыі. Жыхарам гораду нагадалі пра тое, што для ачышчэньня зямлі ад цэзію і стронцыю неабходна каля 300 гадоў. Зь іншымі элемэнтамі сытуацыя выглядае яшчэ больш складана".

Сябры берасьцейскага РЭП сёньня правялі ў сваім офісе сход-рэквіем. Такім чынам арганізацыя адзначыла 25-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС. Перад прысутнымі выступілі сябры прафсаюзу — ліквідатары аварыі.
XS
SM
MD
LG