Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцёкі з аўганскай турмы былі арганізаваныя ўнутры


Адміністрацыя прэзыдэнта Аўганістану не выключае, што уцёкі з аўганскай турмы ў Кандагары некалькіх сотняў зьняволеных былі арганізаваныя з дапамогай некаторых супрацоўнікаў турмы. Пра гэта гаворыцца ў заяве канцылярыі прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая.

У нядзелю ўначы з турмы ў Кандагары праз падземны тунэль даўжынёй у кілямэтар уцяклі 488 зьняволеных, большасьць з якіх зьяўляюцца прыхільнікамі талібаў. Прадстаўніка талібаў заяўляюць, што ім спатрэбілася пяць месяцаў, каб пракапаць тунэль.

Учора прэсавы сакратар прэзыдэнта Вахід Амар назваў тое, што адбылося "катастрофай ".

Паводле мясцовых уладаў, сёньня былі злоўленыя 65 беглых зьняволеных.
XS
SM
MD
LG