Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адразу пасьля сёньняшняга наведваньня менскай гарадзкой пракуратуры старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька распавёў "Свабодзе":

"Фармат сустрэчы — гэта допыт. Мой статус — сьведка. Прадмет размовы — падзеі 11 красавіка.

Пыталіся, дзе я знаходзіўся апошнім часам? Я адказаў: у сьледчым ізалятары КДБ. На пытаньне, дзе быў непасрэдна ў час трагедыі, патлумачыў: у адной з амбасад краін Эўразьвязу ў Менску. Таксама быў шэраг пытаньняў, якія датычыліся маіх выказваньняў у некаторых сродках масавай інфармацыі. І тут я даў пэўныя тлумачэньні.

А агульны камэнтар да сёньняшняй размовы такі: мне падаецца, улады капаюць ня там, дзе трэба капаць. Апазыцыя, тым больш яе лідэры, ня мае ніякіх — ні непасрэдных, ні ўскосных — адносінаў да выбуху. Але загад да сьледчых паступіў, і яны яго выконваюць. Я раблю прагноз, што эфэктыўнасьці ад гэтага будзе нуль, а часу патраціцца шмат".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG