Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас інспэкцыі рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Аляксандар Лукашэнка фактычна ўхваліў падвышэньне коштаў на імпартаваныя тавары.

У Лунінцы ў размове з супрацоўнікамі адной з крамаў ён супакоіў: няма нічога страшнага ў тым, што замежная прадукцыя крыху падскочыць у коштах. Маўляў, імпарту заўсёды знойдзецца мясцовая замена. Але пры гэтым запатрабаваў, каб кошты былі адэкватнымі. Тым часам Нацбанк працягвае адстойваць афіцыйны курс рубля да даляра, ня бачачы мэтазгоднасьці ў правядзеньні абвешчаных раней біржавых.

Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад уладнай вэртыкалі пільна сачыць за працэсам цэнаўтварэньня. І даў зразумець, што ісьці на повадзе ў пастаўшчыкоў, якія намагаюцца скарыстаць момант і, так бы мовіць, "дзёрнуць" кошты на тавары, ня варта — знойдуцца іншыя:

"Ёсьць ахвотных шмат у гэтай сытуацыі цану "дзёрнуць". "Дзёрнуў" кошт — ты на яго паглядзі адпаведна. Ня трэба іх баяцца, а то пачынаецца — вось, яны сыдуць. Няхай сыходзяць, ёсьць вунь каму працаваць. Дый нікуды яны ня сыдуць. Але ў пераломны момант нажывацца за кошт людзей — гэта недапушчальна. Таму нам трэба за ўсім глядзець і ў цэнавых адносінах".

Тым часам кошты на імпарт імкліва растуць. Кампаніі-пастаўшчыкі не хаваюць, што вымушаныя закладаць у цану значныя выдаткі на набыцьцё валюты. Нацбанк і ўрад запэўніваюць, што фінансавыя праблемы вырашацца ўжо неўзабаве, пасьля атрыманьня расейскага крэдыту ў аб'ёме 1 мільярд даляраў. У чым экспэрты, праўда, сумняюцца.

Супрацоўнік аднаго з камэрцыйных банкаў Вячаслаў Крутаў падлічыў, што меркаваны мільярд будзе "зьедзены" за месяц, а то і хутчэй. Зь іншага боку, не зусім зразумела, як улады зьбіраюцца аздаравіць эканоміку мэтавым крэдытам, які даецца пад аплату паставак расейскага прыроднага газу?

"Калі палічыць штодзённае сальда па таргах, якія праводзіў Нацыянальны
гэтага мільярда на ўратаваньне сытуацыі ня хопіць. Дакладней, хопіць на месяц ...
банк, то яно з улікам попыту і прапановы адмоўнае. Іншымі словамі, гэтага мільярда на ўратаваньне сытуацыі ня хопіць. Дакладней, хопіць на месяц. А з улікам цяперашняга так званага адкладзенага попыту — дык ня хопіць нават на месяц. Таму што па мільярду яны прадавалі штомесяц з пачатку году, а зараз адкладзены попыт ідзе ўжо ад сакавіка. То бок гэтага мільярда на два тыдні хопіць. Таму ў любым разе курс давядзецца адпускаць. У прынцыпе, усе да гэтага даўно гатовыя. Але самае дрэннае, што камусьці яшчэ дагэтуль спрабуюць вешаць локшыну на вушы. Хто ў гэтыя казкі верыць — незразумела. Зрэшты, яны самі ўсё цудоўна разумеюць, але кажуць, што ёсьць нейкі павеў — маўляў, асобныя кіраўнікі Нацбанку і ўраду лічаць, што адпускаць рубель нельга, таму што гэта будзе ўдар па іміджы краіны, іміджы ўлады".

Нацыянальны банк надалей настойвае, што ўсе захады на "стабілізацыю сытуацыі" адпавядаюць патрабаваньням моманту. Сёньня абвешчана, што бліжэйшым часам няма неабходнасьці ўводзіць дадатковую сэсію на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, пра што было абвешчана на мінулым тыдні. Банкір Вячаслаў Крутаў пры гэтым адзначае, што ў той час, як Нацбанк намагаецца штучна стрымаць прывязку да свайго курсу, некаторыя банкаўскія ўстановы працуюць па-за агульнымі правіламі:

"Прынамсі на гэтым тыдні таргоў сапраўды ня будзе. Насамрэч было такое пажаданьне, але, па інфармацыі ад іншых банкіраў, якія прысутнічалі ў
"ВТБ-банк", "Белпрамбудбанк" і "Пріорбанк" робяць апэрацыі па курсе, арыентуючыся на 5100 рублёў ...
Нацбанку на нарадзе, гэта было толькі ў плянах, яны адпрацоўвалі такі сцэнар, ня ведаючы самі, у якім выглядзе гэта ўсё ажыцьцявіць. Што да іншых рэаліяў, дык на міжбанку існуе забарона на продаж больш чым 4500 рублёў за даляр. Пры гэтым ідуць пагрозы, што ў іншым выпадку знойдуцца падставы, каб забраць ліцэнзіі альбо звольніць кіраўніцтва банку. Але, наколькі мне вядома, "ВТБ-банк", "Белпрамбудбанк" і "Пріорбанк", за якімі стаяць буйныя расейскія банкі і "Райфайзэн-банк", усё роўна праз канвэртацыю робяць апэрацыі па курсе, арыентуючыся на 5100 рублёў".

У банкаўскай супольнасьці ўпартае нежаданьне "адпускаць" відавочна абясцэнены рубель успрымаецца ў лепшым выпадку насьцярожана. Старшыня праўленьня "Home Credit Bank" Альгердас Табатадзэ кажа, што прынамсі першапачаткова агучанае жаданьне вызначыць адэкватны курс рубля на падставе попыту і прапановы было разумным:

"Гэта было правільнае рашэньне, канечне. Бо сёньняшняя дастатковая
сёньняшняя дастатковая множнасьць курсаў патрабуе нейкага рашэньня ...
множнасьць курсаў патрабуе нейкага рашэньня. Асабіста я такога пісьмовага рашэньня ня бачыў нідзе, але выказанае рашэньне вызначыць рэальны курс было правільным. Я думаю, што, напэўна, кожны фінансіст, аналітык на месцы Нацыянальнага банку паспрабаваў бы ў першую чаргу вызначыць, натуральна, сапраўднае значэньне дадзенай велічыні. І гэта зразумелае жаданьне. Таму застаецца спадзявацца на лепшае".

Разам з тым Цэнтральны банк Расеі выступіў за большую "гнуткасьць" курсу беларускага рубля, уключна з абменным курсам для насельніцтва. Першы намесьнік старшыні банку Аляксей Улюкаеў канстатаваў, што сытуацыя на валютным рынку Беларусі застаецца складанай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG