Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сірыйскім горадзе Дэра працягваецца страляніна


Танкі каля гораду Дэра

Танкі каля гораду Дэра

У горадзе Дэра на поўдні Сірыі, у які напярэдадні для падаўленьня антыўрадавых выступленьняў былі уведзеныя войскі, у аўторак працягваецца страляніна. Упершыню за час пратэстаў супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада, што пачаліся 6 тыдняў таму, урадавыя сілы выкарыстоўваюць танкі.

За мінулыя суткі, паводле дадзеных праваабаронцаў, у горадзе загінулі каля 25 чалавек. Усяго за некалькі тыдняў масавых пратэстаў у Сірыі загінулі сотні людзей.

Францыя і Вялікабрытанія заклікалі ААН і ЕЗ асудзіць улады Сірыі за прымяненьне сілы супраць дэманстрантаў. Злучаныя Штаты заявілі, што разглядаюць магчымасьць узмацненьня жорсткасьці санкцый супраць Дамаска. Рэзалюцыя аб санкцыях можа быць унесена ў Раду Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG