Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька разам зь некалькімі моладзевымі актывістамі прыйшоў да плошчы Перамогі, каб ускласьці кветкі да помніку Перамогі. Аднак на падыходзе да плошчы яго спынілі шасьцёра мужчынаў у цывільным і не дазволілі яму прайсьці на плошчу.


Ахоўнікі папрасілі палітыка, не рабіць цырк і праігнаравалі заўвагі Анатоля Лябедзькі пра парушэньне ягоных правоў.

Паводле Анатоля Лябедзькі, супрацоўнікі ў цывільным сказалі, што яму забаронена прыходзіць на масавыя мерапрыемствы і параілі прыйсьці да помніку Перамогі праз гадзіну.

Нагадаем, з 12.00 да 13.30 адбываецца адбудзецца шэсьце вэтэранаў, прадстаўнікоў органаў дзяржкіраваньня, грамадзкіх арганізацый і працоўных калектываў з удзелам кіраўніка Беларусі. Калёна ўдзельнікаў шэсьця ідзе па праспэкце Незалежнасьці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі, дзе адбудзецца ўскладаньне вянкоў.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG