Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь сьвяткуе 64-ю гадавіну перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. Афіцыйныя сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі пройдуць сёньня ва ўсіх гарадах краіны.


Сьвяткаваньні Дня Перамогі ў Беларусі, падобна як у Расеі ды іншых постсавецкіх краінах (за выняткам былых прыбалтыйскіх рэспублік СССР) адбываецца, паводле традыцыі, 9 траўня.Краіны Заходняй і Сярэдняй Эўропы ды ЗША адзначаюць перамогу над нямецкім фашызмам у ІІ сусьветнай вайне 8 траўня.

У Менску з 12.00 да 13.30 з удзелам кіраўніка Беларусі адбудзецца шэсьце вэтэранаў, прадстаўнікоў органаў дзяржкіраваньня, грамадзкіх арганізацый і працоўных калектываў. У ім плянуецца ўдзел каля 5,5 тысячы чалавек. Калёна ўдзельнікаў шэсьця пройдзе па праспэкце Незалежнасьці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі, дзе адбудзецца ўскладаньне вянкоў.

А 12 гадзіне кветкі і жалобныя вянкі да абэліску Перамогі у памяць аб загіблых падчас другой Усясьветнай вайны ўскладуць лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

Як заявілі БелаПАН напярэдадні прадстаўнікі Менгарвыканкама, у горадзе будуць уведзеныя павышаныя меры бясьпекі. Усе удзельнікі і госьці шэсьця мусяць прайсьці праз мэталадэтэктары, а ў месцах правядзеньня масавых мерапрыемстваў і ў радыюсе 500 мэтраў ад іх забаронены продаж алькаголю.

Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на 1 красавіка 2009 года ў Беларусі пражывала 49 тысяч 120 вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны і больш за 47 тысяч вязьняў фашысцкіх канцлягераў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG