Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За нацысцкую сымболіку будуць караць


На “Лініі Сталіна” можна будзе надалей бачыць нацысцкую сымболіку на тэхніцы альбо пераапранутых у вайсковую форму вэрмахта вайскоўцаў<br />

На “Лініі Сталіна” можна будзе надалей бачыць нацысцкую сымболіку на тэхніцы альбо пераапранутых у вайсковую форму вэрмахта вайскоўцаў<br />

У&nbsp;Беларусі плянуюць увесьці адміністрацыйную адказнасьць за&nbsp;публічную дэманстрацыю, выраб нацысцкай сымболікі і&nbsp;атрыбутыкі. Такі праект закону ўжо знаходзіцца ў&nbsp;Палаце прадстаўнікоў.

За прапаганду нацысцкай сымболікі прапануюць караць буйным штрафам і адміністрацыйным арыштам. Чаму менавіта цяпер у краіне вырашылі ўвесьці такую адказнасьць — праз 64 гады пасьля перамогі над гітлераўскімі войскамі ?

У Палату прадстаўнікоў унесены прэзыдэнтам праект закону, згодна зь якім у Адміністрацыйным кодэксе павінен зьявіцца новы артыкул, які прадугледжвае пакараньне за прапаганду ці публічную дэманстрацыю, выраб ці распаўсюд нацысцкай сымболікі і атрыбутыкі.

Прапануецца караць штрафам індывідуальнага прадпрымальніка да 50, фізычную асобу да 10 й юрыдычную асобу — да 200 базавых велічыняў. Таксама парушальнік можа быць арыштаваны да 15 сутак. Сама сымболіка і сродкі яе вырабу ці распаўсюду будуць канфіскоўвацца. Таксама ў праекце дадзена вызначэньне, што ўяўляе сабой нацысцкая сымболіка. Яго зачытала экспэрт камісіі па заканадаўству Палаты прадстаўнікоў:

“Пад нацысцкай сымболікай ці атрыбутыкай разумеюцца сьцяг, гімн, эмблема, вымпел, гальштук, нагрудны і апазнавальны знак нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны альбо іх копіі”.

У Міністэрстве юстыцыі адзначылі, што раней вызначэньне было больш шырокім. Яшчэ сюды далучалася італьянская фашысцкая сымболіка. Але падчас працы над праектам ад гэтага адмовіліся.

“Не зьяўляецца адмінстрацыйным парушэньнем выраб, публічная дэманстрацыя ці распаўсюд нацысцкай сымболікі, атрыбутыкі пры дзейнасьці ў галіне тэатральнага, музычнага, выяўленчага, цыркавога мастацтва, бібліятэчнай і музэйнай справы, кінематаграфіі, гастрольна-канцэртнай дзейнасьці, выдавецкай справы, адукацыйнай дзейнасьці, сродках масавай інфармацыі адпаведна заканадаўству”.

Гэта азначае, што
На “Лініі Сталіна” можна будзе надалей бачыць нацысцкую сымболіку.
на “Лініі Сталіна” можна будзе надалей бачыць нацысцкую сымболіку на тэхніцы альбо пераапранутых у вайсковую форму вэрмахта вайскоўцаў.

Таксама Міністэрства юстыцыі дае тлумачэньне, чаму ўсё ж яно выступіла зь ініцыятывай такога адміністрацыйнага артыкулу. Маўляў, паступілі звароты грамадзянаў, калектываў, у тым ліку вэтэранскіх, якія (цытую) “занепакоены ажыўленьнем у некаторых суседніх дзяржавах груп і рухаў, якія адкрыта заяўляюць аб ідэйнай роднасьці з нацыянал-сацыялізмам, а таксама выкарыстоўваюць нацысцкія і падобныя да іх сымбалі, атрыбутыку”.

Менавіта такое тлумачэньне выклікала абурэньне ў праваабаронцаў. Паводле старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака, забарона фашысцкай сымболікі ў цывілізаваным грамадзтве агульнапрынятая і такую ініцыятыву трэба вітаць:

Алег Гулак
“Праблемы ў суседніх краінах ёсьць, але ёсьць праблемы і ў нашай краіне. БХК вядзе маніторынг гэтых праяў нацысцкіх груповак і дзеяньняў. І мы зьвярталіся ў дзяржаўныя органы аб тым, што існуе праблема, што ўсялякія там надпісы апазыцыйныя зафарбоўваюцца вельмі хутка, а свастыкі і нацысцкія лёзунгі на сьценах вісяць даволі доўга. Мы зьвярталіся ў пракуратуру і КДБ, каб прынялі меры па нацысцкіх сайтах, якія адкрыта дзейнічаюць і відавочна маюць беларускія крыніцы. На жаль, з боку дзяржаўных органаў не зусім ёсьць разуменьне гэтай сытуацыі. Ня трэба ўсе праблемы бачыць толькі ў іншых краінах, трэба бачыць і пра свае праблемы”.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў пераконваюць, што неанацысцкія групоўкі, скінхэды і ім падобныя, у Беларусі малалікія, дрэнна арганізаваныя, непапулярныя і знаходзяцца пад кантролем спэцслужбаў. Аднак іх праявы здараюцца даволі часта. Свастыкі і адмысловыя надпісы зьяўляліся, да прыкладу, то на будынку амбасады Ізраілю ў Менску, то на мэмарыяле “Яма”, то на габрэйскіх могілках. Там жа знаходзілі ўлёткі падпісаныя “фронтам арыйскага супраціву “Белая Русь”. Барыс Хамайда зь Віцебску расказаў, што свастыкі можна сустрэць і там:

Барыс Хамайда
“У Віцебску колькі я бачыў свастыкі на платах і сьценах малююць. А нядаўна на сынагозе напісалі абы што — свастыку і што не было галакосту. У нас квітнее гэтая нацысцкая сымболіка. Я ж не дзіўлюся, калі ў 95-м годзе адзін вядомы палітык пахваліў рэжым Адольфа Гітлера. Як кажуць, рыба гніе з галавы”.

Як правіла, аўтары нацысцкіх надпісаў застаюцца беспакаранымі. Так ва ўрочышчы Курапаты невядомыя вандалы апаганьвалі свастыкай абраз-капліцу і іншыя мэмарыяльныя знакі. Таксама свастыкай невядомыя размалёўвалі сядзібу БНФ у Менску і пакідалі ўлёткі незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі. Паводле актывіста Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча, за гэта нават не пачыналі крымінальнай справы.

Уладзімер Лабковіч
“На жаль, такія прыкрыя выпадкі былі дастаткова часта. Пакідалі на сьценах сядзібы і нацысцкую сымболіку, размалёўвалі дзьверы і нават пакідалі ўлёткі з кантактнымі тэлефонамі і з нацысцкай сымболікай. Аднойчы абгорнуты ва ўлёткі з нацысцкай сымболікай быў пакінуты муляж бомбы і праводзілася спэцапэрацыя па разьмініраваньні офісу. Але ж ніводнага разу нават не дайшло да ўзбуджэньня крымінальнай справы, нягледзячы ўжо на прыцягненьне кагосьці да адказнасьці”.

У суседняй Літве год таму забаранілі выкарыстаньне не толькі нацысцкай, але і савецкай сымболікі. Сюды адносяцца ня толькі свастыка, да прыкладу, але і чырвоная пяціканцовая зорка. Паводле дэпутата літоўскага сэйму Саўлюса Саўгардаса, у Літве ці ў іншых краінах Эўропы яму не даводзілася сустрэць праявы нацысцкай сымболікі. Ён лічыць гэта нехарактэрным. Адносна выкарыстаньня ў Беларусі савецкай сымболікі ён сказаў:

“Камуністычную сымболіку трэба было б забараніць ва ўсім сьвеце. Бо гэта як і фашызм, так і камунізм рабілі тыя ж самыя рэчы, высылалі людзей у канцэнтрацыйныя лягеры, у Сыбір і гэтак далей. І рабілі тыя ж самыя злачынствы. Я думаю, гэта трэба забараніць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG