Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мар’яна Грузьдзіловіч правяла ўрок для галадоўнікаў


Мар’яна Грузьдзіловіч

Мар’яна Грузьдзіловіч

Мар’яна Грузьдзіловіч правяла з галадоўнікамі ўрок ангельскай мовы. Яна ўзяла ў сеціве англамоўны артыкул пра акцыю галадоўнікаў і разабрала яго з вучнямі.

Хоць веданьне галадоўнікамі ангельшчыны аказалася сярэднім, але пасьля ўроку яны самі могуць расказаць замежным карэспандэнтам пра сваю акцыю.

Вучні актыўна ўдзельнічалі ва ўроку, спрабавалі адгадаць незнаёмыя словы, сьпявалі песьні на ангельскай мове. А прыканцы ўсе разам прасьпявалі песьню на музыку паланэза Агінскага “Разьвітаньне з радзімай”. Гэтым разам — па-беларуску.

XS
SM
MD
LG