Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мельянцоў: Нічым канкрэтным дэклярацыя не напоўненая


Дзяніс Мельянцоў

Дзяніс Мельянцоў

Аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаваньняў Дзяніс Мельянцоў адзначае, што фінальны дакумэнт праскага саміту быў падрыхтаваны яшчэ да самога форуму і быў загадзя вядомы.

Ягоную асноўную вартасьць спадар Мельянцоў бачыць у наступным: дэклярацыя засьведчыла, што краіны пагаджаюцца супрацоўнічаць, удзельнічаць у гэтай праграме Эўразьвязу, і стварыла юрыдычную базу для такога супрацоўніцтва.

Але ў дакумэнце мала канкрэтыкі, — зазначае спадар Мельянцоў:

“Фактычна гэта пераказ дэклярацыі, якая была ўхваленая Радай Эўрапейскага Зьвязу, дзе гаворыцца і пра каштоўнасьці, і пра збліжэньне з Эўразьвязам, пра шматбаковае і двухбаковае супрацоўніцтва. Але нічым канкрэтным дэклярацыя не напоўненая. Там ёсьць заклік да эўрапейскіх інстытутаў, якія маюць распачаць працу па рэалізацыі флягманскіх праектаў, але нічога канкрэтнага няма”.

У якасьці яскравага прыкладу спадар Мельянцоў прывёў тэзіс пра магчымую адмену візаў, які быў заменены на “паступовае спрыяньне зьмякчэньню візавага рэжыму”.

XS
SM
MD
LG