Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мусіенка: “Цяпер з Эўропай будуць працаваць іншыя”


Сяргей Мусіенка

Сяргей Мусіенка

Блізкі да ўладаў кіраўнік аналітычнага цэнтру “ЕСООМ” Сяргей Мусіенка лічыць, што з далучэньнем да “Ўсходняга партнэрства” Беларусь трапіла ў новую геапалітычную рэальнасьць.


“Мы пачынаем жыць у новую эпоху добрых зьменаў. Гэтую сытуацыю можна параўнаць з 1991 годам, калі Беларусь раптам выявіла, што яна самастойная краіна, здадзеная сама на сябе, і павінна выбудоўваць сваю зьнешнюю палітыку. Цяпер мы больш дасьведчаныя, у нас ёсьць рэсурс, які дазволіць гэта рабіць больш пісьменна. Гэта пазытыўна, наперадзе вялікі добры этап жыцьця. Для нас гэта — нявыкарыстаная, 15 гадоў закансэрваваная магчымасьць. Я маю на ўвазе ня толькі збліжэньне з Эўропай — думаю, што наступнымі будуць ЗША”.

Заявы апазыцыйных палітыкаў пра тое, што “Ўсходняе партнэрства” дазволіць пераносіць у Беларусь эўрапейскія стандарты ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі, спадар Мусіенка ацаніў скептычна:

“Я бачыў іх твары, на якіх немагчыма было схаваць разгубленасьць. Яны сутыкнуліся з новай рэальнасьцю. Яны думалі, што яны адзіныя, хто мае права гаварыць ад імя сваёй краіны ў Эўропе. Але выявілася, што гэта ня так. Для іх гэта таксама новы пэрыяд, як ім выжываць ва ўсіх гэтых умовах. Тое, што фінансавая крыніца ўсыхала, было прыкметна даўно... Я ўвогуле ня схільны іх лічыць барацьбітамі за нейкія стандарты, я іх ведаю ўсіх пэрсанальна шмат гадоў... Ведаю, што імі рухае. Але гэта не правы чалавека”.

Паводле спадара Мусіенкі, цяпер у Эўропе ўсьвядомілі, што раней працавалі зь некампэтэнтнымі асобамі зь беларускай апазыцыі:

“Зараз я думаю, што будуць іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці працаваць на эўрапейскай плятформе. Іншыя людзі, якія рэальна прадстаўляюць і культуру Беларусі, і яе інтарэсы, і зьяўляюцца сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG