Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 1 траўня ў Беларусі зарэгістравана 9 998 ВІЧ-інфікаваных. Дадзеныя Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя.


Пераважная бальшыня інфікаваных – маладыя людзі 15-29 гадоў (68,4% ад агульнай колькасьці), паведамляе БелаПАН.

Колькасьць ВІЧ-інфікаваных у розных рэгіёнах Беларусі


Апошнімі гадамі павялічылася колькасьць людзей, якім інфэкцыя перадалася праз сэксуальныя кантакты.

Ад 1987 году ад ВІЧ-інфікаваных маці нарадзілася 1363 дзіцяці. За чатыры месяцы 2009 году – 72. 146 дзецям пацьверджаны дыягназ “ВІЧ-інфэкцыя”.

Агульная колькасьць выпадкаў СНІД у Беларусі – 1 496.

У стадыі СНІД памерла 801 чалавек, зь іх 87 сёлета.
XS
SM
MD
LG