Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 траўня лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі ускладуць кветкі і жалобныя вянкі да абэліску Перамогі у памяць аб загіблых падчас другой Усясьветнай вайны.


Рашэньне пра гэту акцыю прыняў прэзыдыюм Палітрады АДС. У дакумэнце спэцыяльна падкрэсьліваецца, што гэта мерапрыемства “з’яўляецца камэрным і не ставіць мэтай сарваць афіцыйныя сьвяткаваньні з нагоды Дня перамогі, якія будуць праводзіцца на плошчы”.
Прэзыдыюм заклікаў усіх дэмакратычных актывістаў і проста неабыякавых людзей далучыцца да гэтай акцыі. Яна пачнецца а 12-й гадзіне.
XS
SM
MD
LG