Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Тапаланак: мы толькі на пачатку шляху.


Паводле старшыні Эўракамісіі Барозу, супрацоўніцтва з рознымі краінамі будзе разьвівацца па-рознаму.Лібэралізацыя візавага рэжыму будзе адбывацца ў выніку двухбаковых перамоваў кожнай з краінаў

Вынікі саміту ў гутарцы Ганны Соўсь і Юрыя Дракахруста

Соўсь
: Юры, пра што казалі на выніковай прэсавай канфэрэнцыі?

Дракахруст
: Паводле яго, партнэрства матываванае жаданьнем ЭЗ мець стабільных партнэраў.

Дарэчы, сёньня – апошні дзень прэм'ерства Мірэка Тапаланака. Заўтра ён пакідае гэтую пасаду. Старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу абмаляваў цэлых шэраг накірункаў супрацоўніцтва.

Асобны важны накірунак для Эўропы - энэргабясьпека

У будучыні краіны-партнэры могуць атрымаць пагадненьне аб асацыяцыяваным сяброўствам з Эўразьвязам, а таксама зоне вольнага гандлю са зьвязам. Барозу падкрэсьліў, што краіны партнэры – даволі розныя і супрацоўніцтва з імі будзе разьвівацца адрозным чынам, у прыватнасьці, лібэралізацыя візавага рэжыму будзе адбывацца ў выніку двухбаковых перамоваў кожнай з краінаў партнэраў са Зьвязам. Наагул практычнае напаўненьне партнэрства ў межах 4 плятформаў супрацоўніцтва пачнецца з чэрвеня.

Старшыня Эўракамісіі падкрэсьліў, што прадстаўнікі Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця прысутнічалі на ўстаноўчым форуме партнэрства і адна з формаў супрацы ў межах партнэрства – гэта фінансавая дапамога краінам-партнэрам ад гэтых міжнародных інстытутаў.

Асобны важны накірунак для Эўропы – энэргабясьпека. Дарэчы, паводле некаторых зьвестак, сёньня раніцай да пачатку саміту беларуская дэлегацыя правяла перамовы з эўракамісарам Фэрэрай Вальднэр па энэргетычных пытаньнях.

Спадар Барозу, як і іншыя ўдзельнікі прэсавай канфэрэнцыі падкрэсьліў, што партнэрства не накіраванае супраць некага – дабрабыт палепшыць сытуацыю для ўсіх – сказаў ён.

Тую ж тэзу паўтарыў і каардынатар замежнай палітыкі Зьвязу Хавіер Саляна. Ён сказаў, што краіны партнэры – вельмі розныя, але ўсе яны адзіныя ў жаданьні мець больш шчыльныя стасункі з Эўразьвязам.

Соўсь: Юры, а ці закраналіся на прэсавай канфэрэнцыі пытаньні правоў чалавека ў Беларусі?

Дракахруст: Так, такое пытаньне было зададзенае. Мірэк Тапаланак адказаў на яго, што гэтая праблема падчас саміту закраналася. Але ён дадаў, што супрацоўніцтва – гэта не аднабаковы рух, Эўропа прапануе нешта, патрабуе нечага, але і ў краін партнэраў ёсьць свае інтарэсы.

Мірэк Тапаланэк паразмаўляў зь беларускімі пікетоўцамі

Чэскі прэм'ер- нагадаў, што ўчора сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, паводле яго гэта быў знак падтрымкі грамадзянскай супольнасьці Беларусі з боку Эўропы.

Сёньня Мірэк Тапаланак прыехаў да Палацу Кангрэсаў, дзе адбываўся саміт, крыху раней, калі ля будынку стаяў пікет беларускіх апазыцыянэраў. Ён падышоў да іх крыху паразмаўляў, ён у прыватнасьці сказаў пікетоўцам, што мэтай “Усходняга партнэрства” ня ёсьць легітымізацыя беларускага рэжыму.

Соўсь: Юры, на саміце Беларусь прадстаўляў не Аляксандар Лукашэнка, а першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка. А наколькі прадстаўнічым наагул быў саміт?

Дракахруст: Па-шчырасьці, ня надта. І пра гэта шмат гаварылі журналісты. З 27 краінаў Зьвязу і 6 краінаў-партнэраў былі 4 прэзыдэнты і 17 прэм'ер-міністраў, астатнія краіны былі прадстаўленыя ўрадоўцамі больш нізкага ўзроўню. З грандаў Эўропы была толькі прэм'ер Нямеччны Ангела Мэркель, не было ані прэзыдэнта Францыі, ані прэм'ераў Велікабрытаніі, Італіі, Гішпаніі, Аўстрыі. З краінаў- партнэраў чыноўнікам невысокага рангу была прадстаўленая таксама Малдова.

Такі адносна невысокі ўзровень прадстаўніцтва – ўскосны паказчык асьцярожнага стаўленьня “старой” Эўропы да новай ініцыятывы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG