Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Х.Саляна: Эўропа мае інструмэнт узьдзеяньня на Беларусь


Уладзімер Сямашка і Ўладзімер Сянько

Уладзімер Сямашка і Ўладзімер Сянько

Першыя рэплікі кіраўнікоў дэлегацый і палітыкаў журналістам, што асьвятлялі саміт

На Ўстаноўчым саміце праграма Эўразьвязу "Усходняе партнэрства" працаваў наш калега Юры Дракахруст. З ім пагутарыў Віталь Цыганкоў

Дракахруст: Як стала вядома з самай раніцы, яшчэ да пачатку саміта, міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў сустрэчаў ў гатэлі "Інтэркантынэнталь" з Эўракамісарам Бэнітай Фэрэра-Вальднэр. І па выніках перамоваў была падпісаная дэклярацыя аб энэргетычнай супрацы Беларусі і Эўразьвязу. Міністар Мартынаў прыехаў у Палац Кангрэсаў хвілін за 40 да часу прыезду афіцыйных дэлегацыяў і ў яго адбылася сустрэча тут з каардынатарам замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіерам Салянам. І вось у інтэрвію Свабодзе Саляна станоўча ацаніў удзел Беларусі ва "Ўсходнім партнэрстве" і на пытаньне, ці мае Эўразьвяз інструмэнт узьдзеяньня на Беларусь, адказаў – "ну, некаторыя мае. І сьведчаньнем таму тое, што Беларусь – тут".

Дзесьці за 45 хвілін да пачатку саміту да будынку пачалі прыбываць афіцыйныя дэлегацыі. Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка, які ўзначальвае дэлегацыю, прыбыў з паслом Беларусі пры Эўразьвязе Ўладзімірам Сяньком.

Калі дэлегацыя йшла да ўваходу, я запытаўся спадара Сямашку, чаго ён чакае ад саміту, ён не адказаў нічога.

Ну а вось украінскага прэзыдэнта Юшчанку я запытаўся, ці не шкадуе ён, што на саміце не прысутнічае Аляксандар Лукашэнка, зь якім Юшчанка пару дзён таму сустракаўся ў Гомелі. "Калі сказаць шчыра, дык шкадую, "- адказаў украінскі прэзыдэнт. І патлумачыў: "Я перакананы, што Беларусь павінна ўдзельнічаць у эўрапейскіх працэсах. Месца і роля Беларусі – вельмі важная. Я спадзяюся, што супраца Эўразьвязу зь Беларусьсю будзе актывізаваная", - сказаў Віктар Юшчанка.

Цыганкоў
: Юры, ці можна сказаць, што асноўная ўвага накіраваная, скажам, на іншыя дэлегацыі – Ўкраіны, Грузіі. Так, як увага да беларускай дэлегацыі?

Дракахруст: Ведаеце, тут пра ўвагу казаць цяжка, бо гэта літаральна некалькі хвілін як удзельнікі дэлегацыі праходзяць ад машыны да ўвахода ў палац.

Тыя, хто хацеў сказаць некалькі словаў журналістам, тыя гэта і рабілі. Напрыклад, прэзыдэнт Юшчанка, прэм'ер Нямеччыны Ангела Мэркель, іншыя. А вось скажам прэзыдэнт Азэрбайджану Аліеў прайшоў, ні на якія пытаньні не адказваючы, тое самае зрабіў віцэ-прэм'ер Беларусі. Ну а паколькі яго ніхто так асабліва ня ведае, дык на яго і вялікай увагі не было.

Забаўная, дарэчы, была сытуацыя з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саркісянам. Нехта ж журналістаў у яго памылкова спытаў – а вы ўжо сустрэліся з Гейдарам Аліевым, ён адказаў – "ведаеце, з Гейдарам я ўжо не сустрэнуся".

Як мы ведаем, прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў, а Гейдар – яго памерлы бацька.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG