Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ульяна Захаранка: “Веру, што мой Юрачка жывы”


Маці экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі ў пасёлку Васілевічы Гомельскай вобласьці наведалі былыя калегі, палітыкі, праваабаронцы, былыя палітвязьні, журналісты.

Падтрымаць Ульяну Захаранку ў сумную гадавіну выкраданьня яе сына прыехалі палкоўнік унутранай службы Павал Грышын, Вольга Завадзкая, Анатоль Лябедзька, Іна Кулей, Алег Волчак, Людміла Гразнова, Эніра Браніцкая, Уладзімер Кацора, Андрэй Сушко.

Глядзіце відэарэпартаж з дому Захаранкаў у Васілевічах.





Ульяна Захаранка з Украіны, з Палтаўшчыны. Яе прозьвішча ў дзеўках было Лазарэнка. Яна вельмі ганарыцца сваімі каранямі і ўсім расказвае, што яе брат Васіль — герой Савецкага Саюзу. Ён ваяваў у Ленінградзе, галадаваў разам з абаронцамі гораду. А з мужам Мікалаем Захаранка Ульяна Рыгораўна пазнаёмілася, аказваецца, ў Нямеччыне. Яе вывезьлі ў нямецкі палон, працавала яна ў Кёльне. Гэты горад быў ушчэнт разбомблены самалётамі саюзьнікаў. Уляна Рыгораўна, аказалася, на сабе пазнала тыя падзеі. І гэты ейны ўспамін, пэўна, чуў Юры Захаранка.

“Кёльн разбамбілі. Я працавала ў гаспадароў у рэстаране, як наляцела 3 тысячы самалётаў. Мы зь дзяўчынкай пайшлі па ваду зь вёдрамі, і нас немцы зацянулі ў разваліны ў падвал. І мы засталіся жывыя. А засталася працаваць у яшчэ дзяўчынка, яна прыбірала пакоі, і гаспадар і афіцыянт. А іх усіх заваліла”.

Там жа ў Нямеччыне ў канцлягеры аказаўся беларус з Гомельшчыны Мікалай Захаранка. Пасьля вызваленьня яго забралі ў войска, і яны пазнаёміліся ў Нямеччыне. Але Мікалая Захаранку хутка камісавалі, бо ў канцлягеры ён страціў здароўе. Ён прыехаў да Ўльяны Рыгораўны на Палтаўшчыну, дзе яны і пабраліся шлюбам.

“Ён як прыехаў да нас працаваў заўсёды шафёрам на хуткай дапамозе. Я працавала ў шпіталі, і ён там. Мы ніколі не сварыліся. Ніколі мату ад яго не чула. Ніколі хлопцаў ня біў, ня лаяў, а яны былі паслухмяныя. І ў нас ідэальная была сям’я”.
XS
SM
MD
LG