Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне паміж Беларусьсю і Ватыканам можа быць падпісана найбліжэйшым часам.

Пра гэта заявіў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцей Леанід Гуляка. Ён сказаў, што новы імпульс да падпісаньня пагадненьня дасьць візыт дзяржсакратара папы рымскага Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіё Бэртонэ, які адбудзецца найбліжэйшым часам.

Пасьля сустрэчы з папам рымскім ў Ватыкане кіраўнік Беларусі меў сустрэчу з кардыналам Тарчызіё Бэртонэ. Бакі абмеркавалі падрабязнасьці падпісаньня пагадненьня паміж Беларусьсю і Ватыканам аб супрацоўніцтве.

"Т.Бэртонэ выказаў задавальненьне разьвіцьцём двухбаковага супрацоўніцтва і падзякаваў прэзыдэнту за спрыяньне дзейнасьці рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі”.

Тарчызіё Бэртонэ ў мінулым годзе пабываў у Беларусі з пяцідзённым візытам, у ходзе якога ён наведаў тры дыяцэзіі Беларускага каталіцкага касьцёлу, правёў перамовы з праваслаўным мітрапалітам Філарэтам і беларускімі ўладамі. Апрача іншага ён дамовіўся зь беларускімі ўладамі аб падрыхтоўцы Канкардату паміж афіцыйным Менскам і Ватыканам і атрымаў запрашэньне ад Аляксандра Лукашэнкі для папы рымскага Бэнэдыкта XVI наведаць Беларусь з візытам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG