Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі прэзыдэнт і гішпанскі манарх абмеркавалі тэму Беларусі


Валдас Адамку

Валдас Адамку

Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус разам з гішпанскім манархам Хуанам Карласам І і ягонай жонкай каралевай Сафіяй, якія прыбылі ў краіну з афіцыйным візытам, абмеркавалі ўчора ў Вільні пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, праграму ЭЗ “Усходняе партнэрства” ды праблемы энэргетычнага сэктару.

Пры абмеркаваньні “Ўсходняга партнэрства” размова зайшла і пра Беларусь. Прэзыдэнт Адамкус падкрэсьліў, што ЭЗ павінен умацаваць беларускую грамадзянскую супольнасьць і што ў гэтай сувязі вельмі важнае значэньне маюць прамыя кантакты.

“Мы павінны імкнуцца аблегчыць візавы рэжым для беларускіх грамадзянаў”, — заявіў Адамкус. Абодва бакі таксама адзначылі, што імкнуцца актыўна разьвіваць партнэрства са сваімі блізкімі суседзямі, каб на ўсход і на поўдзень ад ЭЗ утварылася адкрытая дэмакратычная прастора.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG