Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мезін — трагічны герой “братэрскай дуэлі ”


Так пішуць пра беларускага голкіпэра Андрэя Мезіна швайцарскія спартовыя аглядальнікі. Паводле інтэрнэт-выданьня Suedostschweiz, Mезін выдатна паказаў сябе ва ўчорашняй гульні. Магчыма, ён увогуле найлепшы гулец беларускай каманды на эўрапейскім чэмпіянаце.

Ва ўчорашнім паядынку Мезін, паводле аглядальнікаў, быў у варотах “сапраўдным хвалярэзам”. Сам голкіпэр беларускай зборнай, нягледзячы на паразу ад расейцаў зь лікам 4:3, лічыць, што беларусы паказалі сябе добрай камандай.

Многія швайцарскія выданьні зьмяшчаюць на сваіх старонках інтэрвію зь іншымі гульцамі беларускай зборнай — каманды, якая заваявала на чэмпіянаце вялікія сымпатыі з боку заўзятараў.

Абаронца беларускай зборнай Руслан Салей учора ў адным з інтэрвію заявіў: “Зразумела, гэтага недастаткова — быць блізкім да перамогі. Аднак мы даказалі, што можам гуляць з усясьветнымі лідэрамі. Увесь сьвет убачыў, што беларусы могуць гуляць у хакей. Мы павінны думаць пазытыўна і зрабіць пэўныя высновы з нашага досьведу. Спадзяюся, што ў наступным годзе будзе лепш”.

Трэнэр Глен Хэнлан кажа: “Я вельмі ганаруся маімі гульцамі. Цяпер мы едзем дадому, будзем далей упарта працаваць, каб у наступным годзе прыехаць на чэмпіянат сьвету адной зь лепшых камандаў”.

У сваю чаргу, трэнэр расейскай зборнай Вячаслаў Быкаў пасьля ўчорашняй перамогі над беларусамі сказаў журналістам: “ У часе гульні ўдача нам усьміхнулася, але ж беларусы прымусілі маіх людзей істотна панэрвавацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG