Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Калегія аблсуду адмяніла рашэньне раённага суду аб прызнаньні нумару “Archе” экстрэмісцкім.


Сёньня ў Берасьцейскім абласным судзе разгледжана касацыйная скарга на рашэньне суду Маскоўскага раёну Берасьця аб прызнаньні шэрагу публікацый у № 7—8 часопіса “Arche” “экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць зьнішчэньню”.

Справа вернутая на паўторны разгляд у суд Маскоўскага раёну Берасьця.

Нагадаем, суд Маскоўскага раёну Берасьця прызнаў экстрэмісцкім № 7—8 за мінулы год незалежнага часопіса ARCHE.

24 кастрычніка супрацоўніца берасьцейскай рэгіянальнай мытні Рэната Нядбаева палічыла, што зьвесткі, якія ўтрымліваюцца ў гэтым нумары часопіса ARCHE, “могуць нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. 10 асобнікаў выданьня, знойдзеныя ў багажы гісторыка Алеся Пашкевіча, былі забраныя на экспэртызу.

Упраўленьне КДБ па Берасьцейскай вобласьці прызнала нумар часопісу экстрэмісцкім, прызнаўшы, што ў ім знаходзяцца зьвесткі, якія дыскрэдытуюць дзейнасьць органаў улады Беларусі.

КДБ спаміж 1100 старонак часопіса прызнала экстрэмісцкімі 4 фразы: з тэксту заходніх палітолягаў, рэцэнзіі на фільм “Катынь”, матэрыялаў круглага стала пра выбух 4 ліпеня ў Менску і аналізу парлямэнцкіх выбараў 2008 году. Ніякіх заклікаў да гвалтоўнай зьмены пануючага рэжыму экспэрты КДБ не адзначылі.
XS
SM
MD
LG