Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зэльцэр можа выйсьці на волю напрыканцы траўня


Эмануіл Зэльцэр

Эмануіл Зэльцэр

Амэрыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр, які адбывае тэрмін зьняволеньня ў Беларусі, можа выйсьці на волю па амністыі ўжо напрыканцы траўня.


Пра гэта БелаПАН заявіў яго адвакат Зьміцер Гарачка.

“Зэльцэр падпадае пад закон аб амністыі, які быў падпісаны прэзыдэнтам Беларусі 5 траўня і апублікаваны 7 траўня”, — сказаў адвакат.

Закон прадугледжвае вызваленьне асобаў, не пералічаных у артыкулах 1 і 2 закону і асуджаных ня больш чым на шэсьць гадоў, якія адбылі ня менш чым адну чвэрць свайго тэрміну. Э.Зельцэр, арыштаваны 12 сакавіка 2008 году і асуджаны на тры гады, адбыў нават больш за гэты тэрмін.

8 траўня адвакат Гарачка мае намер наведаць зьняволенага ў калёніі ў Магілёве, дзе той з прычыны слабога здароўя ад самага дня прыбыцьця знаходзіцца ў шпіталі. Адвакат абмяркуе з адміністрацыяй калёніі фармальнасьці вызваленьня Зэльцэра.

Эмануіл Зэльцэр і яго сакратарка Ўладлена Функ былі затрыманы 12 сакавіка 2008 году. 11 жніўня за выкарыстаньне заведама фальшывых дакумэнтаў і спробу камэрцыйнага шпіянажу Зэльцэр быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўленьня волі, Функ — да аднаго. Сваёй віны яны не прызналі. Уладлена Функ адбыла тэрмін пакараньня і 20 сакавіка вярнулася дадому ў ЗША.

ЗША неаднаразова заклікалі беларускія ўлады вызваліць Эмануіла Зэльцэра дзеля меркаваньняў гуманнасьці, бо ў зьняволеньні яго здароўе сур'ёзна пагоршылася.
XS
SM
MD
LG