Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За нацыскую сымболіку будуць арыштоўваць


Буйным штрафам і адміністрацыйным арыштам плянуюць караць у Беларусі за публічную дэманстрацыю, выраб нацыскай сымболікі і атрыбутыкі.

Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі. Праект такога закону перададзены на разгляд Палаты прадстаўнікоў. Мін’юст прапануе за публічную дэманстрацыю, выраб і распаўсюд нацыскай сымболікі і атрыбутыкі ўвесьці штраф да 200 базавых велічыняў (1 базавая складае 35 тысячаў рублёў). За гэтае злачынства асоба можа быць пакарана адміністрацыйным арыштам. У праекце закона таксама дадзена вызначэньне, што разумеюць пад нацыскай сымболікай.

Нагодай для гэтай ініцыятывы Мін’юсту сталі "звароты грамадзянаў, калектываў, у тым ліку вэтэранскіх, якія занепакоены ажыўленьнем у некаторых дзяржавах групаў і рухаў, якія адкрыта заяўляюць пра ідэйную роднасьць з нацыянал-сацыялізмам і карыстаюць нацыскія і падобныя да іх сымбалі, атрыбутыку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG