Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль: Візыт Юшчанкі — кампэнсацыя Лукашэнку за Прагу


Аляксей Кароль

Аляксей Кароль

Вынікі сёньняшняй сустрэчы прэзыдэнтаў Украіны і Беларусі камэнтуе менскі палітоляг Аляксей Кароль.

Карэспандэнт: “Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што Ўкраіна мае вельмі прыязную і тактоўную палітыку ў стаўленьні да Беларусі, што зьявіўся прагрэс у двухбаковых адносінах, і ў прыватнасьці ён падзякаваў Юшчанку, што той паспрыяў таму, каб Беларусь далучылі да “Ўсходняга партнэрства” Эўразьвязу. Ці сапраўды тут ёсьць нейкая пасярэдніцкая місія Кіева ў адносінах Менску і Брусэлю?”

Кароль: “Можа, былі нейкія патаемныя садзейнічаньні. Паводле ўсіх тых інфармацыйных каналаў, якія распавядалі пра разьвіцьцё “Ўсходняга партнэрства” ў дачыненьні да Беларусі, асаблівай ролі Украіны і Юшчанкі не назіралася. Была ініцыятыва і першы імпульс ад Літвы, ад прэзыдэнта Адамкуса.
Думаю, што ў гэтым выказваньні Лукашэнкі звычайны палітычны паклон у бок суразмоўцы са звычайным для яго перабольшваньнем.
Думаю, што ў гэтым выказваньні Лукашэнкі звычайны палітычны паклон у бок суразмоўцы са звычайным для яго перабольшваньнем”.

Карэспандэнт: “Для чаго ўвогуле спатрэбілася праводзіць гэтую сустрэчу перад тым, як Юшчанка заўтра паедзе ў Прагу, а Лукашэнка застанецца ў Менску?”

Кароль: “Гэтая сустрэча плянавалася даўно, і паводле розных абставінаў адкладвалася. Гэтыя абставіны сьведчаць аб пэўных „шурпатасьцях“ у наладжваньні стасункаў на розных этапах паміж Лукашэнкам і Юшчанкам. Тут жа выявілася зацікаўленасьць у гэтай канкрэтнай даце з абодвух бакоў. Для Лукашэнкі гэта пэўная кампэнсацыя за тое, што ён не паехаў у Прагу на белым кані. А для Юшчанкі — пэўная магчымасьць атрымаць нейкія дывідэнды ў ягонай складанай сытуацыі ва Ўкраіне”.

Карэспандэнт: “Ці могуць Беларусь і Ўкраіна, дзякуючы сваёй супольнай актыўнасьці пашырыць свой удзел у гэтым партнэрстве і мець асаблівую пазыцыю як транзыцёры энэрганосьбітаў, пра што гаварылі сёньня два кіраўнікі дзяржаў?”

Кароль: “Думаю, што такая магчымасьць ёсьць, асабліва з улікам ролі Ўкраіны як транзытнай дзяржавы і з улікам рэканструкцыі ўкраінскага транспартнага комплексу з дапамогай Захаду. Пэўныя магчымасьці адкрываюцца, хаця адносіны Беларусі і Ўкраіны наогул патрабуюць разьвіцьця”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG