Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Арлоў перанёс чарговую аперацыю на сэрцы

  • БелаПАН

Уладзімер Арлоў

Уладзімер Арлоў

6 траўня пісьменнік Уладзімер Арлоў перанёс чарговую аперацыю на сэрцы, паведаміла БелаПАН яго жонка Валянціна Аксак.

Апэрацыя была праведзена ў менскім Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры “Кардыялёгія” прафэсарам Алегам Паланецкім і мела плянавы характар пасьля тэрміновага хірургічнага ўмяшання паўгадовай даўніны па выдаленні тромбаў і ўстаноўцы стэнтаў у сэрцы. Апэрацыя была патрэбная для таго, каб паглядзець, як прыжыліся стэнты і як функцыянуе сэрца пісьменніка.

Як зазначыла Валянціна Аксак, яе муж добра перанёс апэрацыі і цяпер адчувае сябе някепска.

Нагадаем, 6 лістапада 2008 году пісьменнік быў праапэраваны Алегам Паланецкім у сувязі са стэнозам — звужэннем артэрый і дробнаачаговым інфарктам. Напярэдадні Арлоў знаходзіўся ў Лёндане, дзе браў удзел у Дзядах і калёквіуме, прысвечаным Янку Купалу і Якубу Коласу. Пасля вяртання ў Менск пісьменнік звярнуўся да ўрачоў, быў шпіталізаваны і праапэраваны.
XS
SM
MD
LG