Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Партнэрства” партнэрствам, а візы візамі


Пра гэта са спасылкай на эўрапейскіх дыпляматаў перадае з Прагі аўстрыйскае выданьне Der Standard. Сёньня, напярэдадні саміту “Ўсходняга партнэрства”, прадстаўнікі краін-сябраў ЭЗ яшчэ раз перагледзелі праект заключнай дэклярацыі гэтай сустрэчы.

Нягледзячы на магутную хвалю заклікаў “усходніх партнэраў” адносна скасаваньня візаў для грамадзянаў гэтага постсавецкага рэгіёну, у праекце заключнай дэклярацыі саміту ўсё ж гаворыцца: “скасаваньне візаў — аддаленая пэрспэктыва «Партнэрства»”.

Паводле патрабаваньняў большасьці краін ЭЗ, удзельнікаў праграмы “Ўсходняе партнэрства” вырашылі ў заключным камюніке не называць, як плянавалася раней, “эўрапейскімі краінамі” — бо гэты тэрмін ужываецца ў дачыненьні да краін-сябраў ЭЗ. Удзел жа ў “Партнэрстве” не дае нейкага дадатковага права на ўступ у Эўразьвяз.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG