Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ульяна Захаранка: “Ну не паладзіў з царом… за што ж забіваць?”


Ульяна Захаранка з партрэтам сына
7 траўня, у дзень 10-х угодкаў гвалтоўнага зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў Беларусі, генэрала Юрыя Захаранкі, прадстаўнікі дэмсілаў Гомельшчыны наведаюць ягоную маці Ульяну Рыгораўну Захаранку. Яна жыве ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну. Сёлета ў лютым ёй споўнілася 85 гадоў, дзесяць зь якіх яна ўсё чакае зьніклага сына.

Улады так і не адказалі маці, куды дзеўся Юрый Захаранка.

Гаворыць 85-гадовая Ульяна Захаранка:

“Мае думкі толькі пра Юру, каб яго дачакацца. З-за гэтага я перажываю й хварэю. Людзі мяне супакойваюць, каб я ня плакала. Кажуць, што ён жывы й вернецца. Я таксама думаю: ня можа быць, каб узяць і забіць чалавека. Ён жа нікога не абакраў, не забіў. Ну не паладзіў з царом… Я думаю, каб узяць ды ліст напісаць Лукашэнку – хай бы вы пашкадавалі мяне перад сьмерцю і сказалі: дзе ж мой сынок?”

А 17-й гадзіне ў абласным цэнтры адбудзецца ланцуг салідарнасьці са зьніклым генэралам Захаранкам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG