Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіця будуць экстрана забіраць зь сям’і


Дзіця будуць экстрана забіраць з праблемнай сям’і ў выпадку пагрозы яго жыцьцю і здароўю.


Гэта можа адбыцца ў дзень, калі камісія па справах непаўналетніх прыме адпаведнае рашэньне.

Такую норму ўводзіць дэкрэт прэзыдэнта №5 ад 5 траўня.

Таксама за ўхіленьне ад працаўладкаваньня “нядбалых бацькоў” уведзена адміністрацыйная адказнасьць – адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненьнем да працы. Апроч таго, скарэктаваны парадак прыцягненьня абавязаных асобаў да крымінальнай адказнасьці за іншыя вінаватыя дзеяньні (бязьдзеяньне), якія пацягнулі невыкананьне ці няпоўнае выкананьне штомесячных абавязацельстваў па пагашэньні выдаткаў па ўтрыманьні дзяцей.

Таксама дакумэнтам прадугледжана накіраваньне абавязаных асобаў, якія пакутуюць ад алькагольнай залежнасьці і ў зьвязку з гэтым сыстэматычна дапускаюць парушэньні працоўнай дысцыпліны, у лячэбна-працоўныя прафілякторыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG