Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь будзе інвэставаць у Туркмэністан


У Ашгабадзе ў дзяржаўным канцэрне “Туркмэнхімія” адбыліся двухбаковыя туркмэна-беларускія перамовы, у часе якіх абмяркоўвалася пытаньне будаўніцтва першага ў краіне горнаўзбагачальнага комплексу па здабываньні калійных угнаеньняў, піша інтэрнэт-партал Turkmenistan.ru.

Паведамляецца, што партнэр зь беларускага боку — кампанія “Белгорхимпром”. Яе, паводле словаў ашгабадзкіх чыноўнікаў, вылучылі спаміж шматлікіх іншых кандыдатаў дзякуючы “істотнаму патэнцыялу і магутнай вытворчай базе ў галіне горнай вытворчасьці, а таксама прагрэсіўным тэхналёгіям па перапрацоўцы калійнай руды”.

Таксама бакі дамовіліся пра падрыхтоўку спэцыялістаў на базе беларускіх навукова-дасьледчых цэнтраў.

Раней паведамлялася, што ў беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі на гэты год заплянаваны візыт у Туркмэністан.

Камэнтуючы ўгоду, кіраўнік сэкцыі Сярэдняй Азіі Маскоўскага інстытуту краін СНД Андрэй Грозін адзначыў, што “гэта можа дапамагчы Туркмэністану зрабіць крокі ў напрамку дывэрсыфікацыі эканомікі”.

“Хімічная прамысловасьць у гэтай краіне — некранутая галіна. Беларусы вырашылі паспрабаваць, хоць гэта і вялікая рызыка для іх. Бізнэс у Туркмэністане рабіць па-ранейшаму цяжка”, — падкрэсьліў расейскі экспэрт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG