Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь лідзіруе па росту курсу даляра ЗША


Па выніках першых чатырох месяцаў 2009 году Беларусь стала лідэрам сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты.



Пра гэта сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз курсаў на 31 сьнежня 2008 года і 30 красавіка 2009 году.

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас за гэты пэрыяд на 28,41% (з 2.200 да 2.825 рублёў).

Тэмпы росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты за студзень – красавік 2009 году у краінах былога СССР


Не зьмяніліся курсы ў Туркмэністане (2,85 маната) і Ўкраіне (7,7 грыўны). У Грузіі афіцыйны курс долара зьнізіўся — на 1,01% (з 1,667 да 1,6501 лары).

Курс даляру да беларускага рубля ў красавіку знізіўся на 0,42%. Гэта пяты паказчык пасля Расеі (2,25%), Грузіі (1,19%), Эстоніі (0,49%) і Казахстану (0,45%). Не зьмяніліся курсы ў Латвіі, Туркмэністане і Ўкраіне. Афіцыйная каціроўка амэрыканскай валюты вырасла ў Азэрбайджане (0,07%), Літве (0,38%), Армэніі (0,85%), Кіргызстане (1,21%), Узбэкістане (1,22%), Малдове (3,09%) і Таджыкістане (3,31%).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG