Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч былі прынятыя прэм’ер-міністрам Чэхіі Мірэкам Тапаланкам.

Палітыкі знаходзяцца ў Празе на запрашэньне міністэрства замежных справаў Чэхіі.

Свае ўражаньні ад сустрэчы для Радыё Свабода выказаў Зянон Пазьняк.

Пазьняк: “Мы абмяркоўвалі праграму "Ўсходняе партнэрства" і па ўсіх пунктах знайшлі паразуменьне. Асабліва нам істотна, што прэм'ер падтрымаў нашу пазыцыю па зьберажэньні беларускай культуры. Гэта вельмі істотна. Мы абмяняліся думкамі і мелі агульную пазыцыю ў гэтым. Засьведчана, што захаваньне беларускай культуры - гэта ёсьць захаваньне дэмакратыі".
Зьвяртаем вашую ўвагу, што заўтра Аляксандар Казулін будзе госьцем "Начной Свабоды" - пасьля 22 гадзіны паводле менскага часу.

Івонка Сурвіла: Цудоўныя ўражаньні ад сустрэчы з моладзьдзю
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG