Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Салігорску а 18-й гадзіне супрацоўнікі мясцовага РАУС затрымалі Ільлю Шылу, Хрысьціну Самойлаву, Глеба Сноркіна, Ільлю Нагорнага і Насту Хадаркоўскую.

— Мы разам выйшлі на цэнтральную плошчу і ўзьнялі расьцяжку “Школа для ўсіх”, неўзабаве зьявіліся дзьве міліцэйскія машыны. Міліцыянты даставілі ўсіх нас ў РАУС, — паведаміла “Свабодзе” Хрысьціна Самойлава.

Суразмоўніца кажа, што дзяжурныя міліцыянты цяпер чакаюць загад ад начальства на вызначэньне для затрыманых меры пакараньня.

Акцыя маладафронтаўцаў у Салігорску скіраваная ў падтрымку Івана Шылы, якога сёлета забралі ў войска. Шараговец зьвярнуўся да міністра адукацыі Польшчы, каб яму дапамаглі вырашыць пытаньне атрыманьня атэстату пра сярэднюю адукацыю. Летась Іван быў адлічаны са школы перад апошнім выпускным экзамэнам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG