Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўка "Маладога Фронту": з вадой і бібліяй


Сёньня другі дзень галадоўкі на знак салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам. Акцыю ва Ўправе БНФ працягваюць маладафронтаўцы Наста Палажанка, Арцём Дубскі, Андрусь Цянюта і Мікола Дземідзенка. Сёньня ж абвясьціў бестэрміновую галадоўку берасьцейскі моладзевы актывіст Яўген Скрабец. Увечары ён прыяжджае ў Менск, каб далучыцца да сваіх паплечнікаў.

СЛУХАЦЬ:


Ва ўправе БНФ для галадоўнікаў вызвалілі невялічкі пакой.

Наста Палажанка прыбірае памяшканьне для галодкі

На падлозе паклалі спальнікі, на стале -- бутэлькі з вадой.

Андрусь Цянюта раскладвае спальнікі

З вадою і бібліяй


Удзельнікі акцыі чытаюць кніжкі, адсочваюць актуальную інфармацыю праз інтэрнэт, адказваюць на тэлефанаваньні. Наста Палажанка кажа:

“Ідуць званкі, ёсьць словы падтрымкі. Можа, пакуль яшчэ ня так моцна. Але ж гэта толькі пачатак. Можа, той-сёй ставіцца да гэтага несур’ёзна: маўляў, маладзёны распачалі, невядома што робяць. Але, думаю, зь цягам часу ўсё будзе больш зразумела. І наша сумленнасьць, і выбар нашага ўчынку будуць больш падтрыманымі”.



Арцём Дубскі чытае навіны


Другі дзень галадоўкі

Арцём Дубскі лічыць, колькі вады выпілі за суткі. Падсумаваўшы, хлапец жартуе:

“Шэсьць бутэлек па 0,75. Дзесьці 5 літраў на ўсіх. А норма — прыкладна па 2,5 літра на чалавека. Але мы выправімся. Мы будзем больш выпіваць вады. Проста яшчэ не рассмакавалі гэтай “стравы”.








6-га траўня да акцыі далучаецца праваабаронца Эніра Браніцкая. Яна кажа, што яе рашэньню папярэднічала размова з маці Яны Паляковай — праваабаронцы з Салігорску, якая скончыла жыцьцё самагубствам:

“Мы павінны быць насамрэч цяпер вельмі салідарныя і зрабіць усё, каб ня страціць і гэтых людзей. Мы размаўлялі з маці Яны пра тое, як пакараць вінаватых. Але ж, на вялікі жаль, Яну ўжо ня вернеш. І наш камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” далучыцца да акцыі. Мы будзем распаўсюджваць інфармацыю пра гэтую акцыю. І я думаю, што надзвычай важна, каб адчувалася сапраўдная салідарнасьць. Каб мы ня страцілі і гэтых людзей”.
XS
SM
MD
LG