Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: апазыцыянэры просяцца ва ўрад


Дом ураду
Дом ураду

Кіраўнік Беларусі не выключае, што да вырашэньня сацыяльна-эканамічных праблемаў могуць быць прыцягнутыя апазыцыянэры.


“Калі ў нашай краіне ёсьць грамадзяне, якія могуць і здольныя вырашаць нейкія пытаньні ў інтарэсах нашага народу, то мы зь вялізарным задавальненьнем чэсна, адкрыта гатовыя іх да гэтага працэсу далучаць”, — паведаміў Лукашэнка ў інтэрвію Reuters.

“Многія апазыцыянэры цішком нашэптваюць праз пэўных асобаў, якія маюць доступ да прэзыдэнта, што гатовыя. Некаторыя ў сувязі з крызісам просяцца на працу ва ўрад... Давайце паводле спэцыяльнасьці пачынайце працаваць, а мы будзем назіраць і хутка прасунем вас па службовай лесьвіцы, калі вы гэтага заслугоўваеце... У нас ня тая палітыка, каб накіроўваць ва ўрад апазыцыянэраў толькі для таго, каб яны ўгаманіліся. Зараз многія пабеглі прасіцца на працу, акрамя адыёзных людзей, якія наагул нічога ня ўмеюць”, — заявіў кіраўнік Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG