Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка: “Мы нават такімі катэгорыямі зараз ня думаем”.


“Можа, калі-небудзь яна і стане сябрам Эўразьвязу. Але мы пра гэта ня думалі, і нам гэтыя варыянты не прапаноўвалі”, — прызнаўся Лукашэнка ў інтэрвію Reuters.

СЛУХАЦЬ:


“І для Расеі, і асабліва да для Эўропы вельмі важна, каб Беларусь была такой, каб эўрапейцы сюды свабодна прыяжджалі і каб Беларусь захавалася для Эўропы як абсалютна незалежная эўрапейская дзяржава”, — зазначыў беларускі кіраўнік.

“Ня трэба нам глядзець адно на аднаго праз плот. Па-першае, нам трэба разбурыць у галовах уяўленьне пра тое, што Беларусь можна ізаляваць, дзесьці прыручыць. Ад гэтай ідэалёгіі трэба адмаўляцца... Наўрад ці Эўропа выйграе, калі мы выбудуем на мяжы з ЭЗ жалезную заслону”, — кажа Лукашэнка.

“Нашыя стасункі з ЭЗ яшчэ не атрымалі незваротнага характару ў сэнсе паляпшэньня... Такога, на вялікі жаль, я пакуль канстатаваць не магу. Ёсьць вельмі добрыя станоўчыя тэндэнцыі, і калі яны замацуюцца, то Эўропа толькі выйграе ад гэтага”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG