Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ня бачыць небясьпекі ва Ўсходнім партнэрстве


Кіраўнік Беларусі ня лічыць, што "Ўсходняе партнэрства" ініцыяванае Эўразьвязам як альтэрнатыва супрацоўніцтву з Расеяй.


“Тут няма ніякіх выпадаў супраць некага, і ня трэба навязваць гэта зь нейкім разваротам, паваротам. Калі там будуць сустракацца ворагі Расеі, то нам там рабіць няма чаго”, - заявіў Лукашэнка.

“Калі нехта зьбіраецца зрабіць "Усходняе партнэрства" антырасейскім, то абавязкова прайграе”, – зазначыў кіраўнік Беларусі ў інтэрвію Reuters.

“Для нас, можа, яшчэ больш важна, што нас запрасілі ўдзельнічаць у дыялёгу з Эўропай. Гэта ня менш важна, чым сам зьмест "Усходняга партнэрства”, - кажа Лукашэнка.

Ён паведаміў, што на саміце ў Празе 7 траўня беларуская дэлегацыя агучыць свае прапановы, перадае Інтэрфакс.

Паводле Лукашэнкі, “нас вельмі вабіць прагматычная, практычная частка "Ўсходняга партнэрства”. “Мы здольныя шмат чаго прапанаваць эўрапейцам, пачынаючы ад пытаньняў міграцыі да пытаньняў паставак, транзыту энэрганосьбітаў, грузаў з Расейскай Фэдэрацыі”, - удакладніў ён.

“Эўрапейцы ведаюць цану Беларусі... Для Эўропы вельмі важна, што ў гэтым "Усходнім партнэрстве" будзе ўдзельнічаць і Беларусь. У адваротным выпадку якое б гэта было "Ўсходняе партнэрства" безь Беларусі?” - падзяліўся сваімі развагамі Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG