Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведамляе DEBKA — ізраільскі аналітычны інтэрнэт-рэсурс, які асьвятляе пытаньні ваеннай палітыкі на Блізкім Усходзе.

Паводле Інтэрнэт-выданьня DEBKA, ваенныя крыніцы ў Маскве пацьвердзілі, што перамовы адносна продажу сыстэмаў СПА “Іскандэр-М” ужо адбыліся, і цяпер Іран і Сырыя дамаўляюцца адносна іншай зьдзелкі — продажу расейскіх ракетных сыстэм S-300.

DEBKA таксама цытуе словы беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі падчас прыёму высокай дэлегацыі з Ірану 30 красавіка ў Менску. Беларускі кіраўнік заявіў пра намер больш актыўна разьвіваць гандлёва-эканамічныя стасункі з гэтай краінай і рэалізоўваць дасягнутыя дамоўленасьці.

Лукашэнка не ўдакладніў, якія праекты маюцца на ўвазе, аднак крыніцы ў Менску і Маскве пацьвердзілі, што ён казаў пра “Іскандэры-М”.

Празь нядоўгі час расейскае агенцтва РИА “Новости”, якое мае добрыя стасункі з Крамлём, выказала меркаваньне, што “прэзыдэнт Лукашэнка прадае ракеты малога радыюсу дзеяньня ў Іран”.

Гэтыя ўцечкі здарыліся неўзабаве пасьля таго, як міністар абароны Ірану Мустафа Наджар наведаў Маскву, каб падштурхнуць расейцаў да дзеяньня ў справе продажу “Іскандэраў” Тэгерану.

У 2005 годзе Масква заключыла дамову з Дамаскам адносна продажу Сырыі “Іскандэраў” і сыстэм S-30. Частку грузу меліся перанакіраваць з Сырыі ў Іран. Аднак у сувязі з палітычным ціскам з боку ЗША ды Ізраілю гэтая зьдзелка была замарожаная. Цяпер, паведамляе DEBKA, продаж будзе праходзіць празь Беларусь, аднак у зваротным кірунку — з Ірану ў Сырыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG