Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы на 1 траўня ў адным з віцебскіх шпіталёў на 93-м годзе жыцьця памёр Фёдар Шмакаў, старэйшы актор Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, — паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Шмакаў меў званьні народнага артыст СССР, ляўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі “За духоўнае адраджэньне”, быў уладальнікам прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крышталёвая Паўлінка”.

Фёдар Шмакаў нарадзіўся 1 сакавіка 1917 года ў Петраградзе. У 1939 годзе ён скончыў Ленінградзкі тэатральны інстытут і быў прыняты ў трупу Рускага тэатра БССР, а ў 1941 годзе перайшоў у БДТ-2 (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа).
XS
SM
MD
LG