Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паедзе ў Туркмэністан


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Пра гэта са спасылкай на ашгабадзкія крыніцы перадае турэцкае выданьне Turkish Weekly.

Выданьне прыводзіць цытаты зь ліста беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі на адрас прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамэдава.

А.Лукашэнка выказвае падзяку “за запрашэньне наведаць Туркмэністан з афіцыйным візытам” і паведамляе, што дата візыту будзе ўзгодненая праз дыпляматычныя каналы.

"Нашы народы і краіны вельмі многае аб’ядноўвае,-- адзначае Лукашэнка.-- Мы бачым сур’ёзную пэрспэктыву ў канструктыўным узаемадзеяньні па ўдасканаленьні эканомікі і нарошчваньню дабрабыту Беларусі і Туркмэністану”.

У сваім лісьце да Бердымухамэдава беларускі кіраўнік выказвае ўпэўненасьць у пасьпяховасьці візыту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG