Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы аналізуюць вынікі 2008 году


Выйшаў з друку аналітычны агляд “Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе”, падрыхтаваны беларускімі праваабаронцамі.


У зборніку прадстаўлены аналіз стану ў галіне правоў чалавека за мінулы год, прыведзены найбольш відавочныя і характэрныя факты парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў краіны за гэты пэрыяд.

Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў.

Сярод аўтараў зборніку віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Тацяна Равяка, Юры Чавусаў.

Сёньня адбудзецца прэзэнтацыя аналітычнага агляду. Падрабязнасьці і ацэнкі праваабаронцаў чытайце пазьней на нашым сайце і слухайце ў эфіры нашага радыё.

Тацяна Равяка: “Правы чалавека залежаць ад палітычнай кан’юнктуры”


XS
SM
MD
LG