Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады забаранілі аздараўленьне соцень беларускіх дзяцей у Швэйцарыі.

Каля 400 беларускіх дзяцей ад 7 да 16 гадоў з радыяцыйна забруджаных рэгіёнаў штогод езьдзілі на аздараўленьне ў Швэйцарыю.
Сёлета гэтая праграма пастаўлена пад пагрозу беларускімі ўладамі, піша інтэрнэт-рэсурс swissinfo.

Аляксандар Лукашэнка
запатрабаваў ад Швэйцарыі пісьмовых гарантыяў вяртаньня дзяцей і адмовы ім у прытулку.Калі Швэйцарыя адхіліла гэтае патрабаваньне, паколькі яно пярэчыць заканадаўству аб правах чалавека, паездкі беларускіх дзетак былі зусім спыненыя.

Андрэас Гёрліх-Кох, які прадстаўляе гуманітарную арганізацыю Hardwald Chernobyl з Цюрыха, лічыць, што ў гэтым выпадку дзеці сталіся ахвярамі жорсткай палітыкі:

“Калі яны прыяжджаюць у Швэйцарыю. яны бачаць дэмакратыю і лепшы лад жыцьця, чым у Беларусі, і гэта прымушае іх пытацца, чаму так ня можа быць і дома. Прэзыдэнт Лукашэнка трымае гэтых дзяцей закладнікамі сваёй палітыкі”.

Калі забарона ня будзе зьнятая, арганізацыя зьбіраецца запрашаць на аздараўленьне зь Беларусі дарослых, якія не падпадаюць пад абмежаваньні беларускіх уладаў. Апрача таго Hardwald Chernobyl сёлета зьбіраецца арганізаваць свае праграмы мэдычнай дапамогі ў шпіталях Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG