Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь згуляе з Расеяй


Каманда Беларусі сьвяткуе перамогу над зборнай Фінляндыі на чэмпіянаце сьвету па хакеі.
Каманда Беларусі сьвяткуе перамогу над зборнай Фінляндыі на чэмпіянаце сьвету па хакеі.

6 траўня ў чвэрцьфінале чэмпіянату сьвету па хакеі зборная Беларусі згуляе з камандай Расеі.

Учора ў заключным матчы другога этапу беларуская каманда прайграла чэхам зь лікам 0:3. Шайбы закінулі Петр Чаянэк (30.02, у меншасьці, 55.52) і Патрык Эліяш (39.03, у большасьці).

Незалежна ад вынікаў сёньняшніх матчаў, па выніках другога этапу Беларусь заняла чацьвёртае месца ў групе "F", а Расея — першае месца ў групе "Е".

Турнірнае становішча ў групе "F" — Канада — 12 ачкоў (4 гульні; розьніца шайб 23-6), Фінляндыя — 9 (4; 12-6), Чэхія — 9 (5; 20-11), Беларусь — 6 (5; 8-13), Славаччына — 2 (4; 5-19), Нарвэгія — 1 (4; 5-18).

Беларусы толькі адзін раз выйгравалі ў каманды Расеі, гэта адбылося на чэмпіянаце сьвету 2000 году ў Санкт-Пецярбурзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG