Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі выйдуць на марш "За незалежнасьць"


Алесь Таўстыка

Алесь Таўстыка

Рух "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" падтрымлівае ініцыятыву аб правядзеньні Марша "За незалежнасьць".


Пра гэта паведаміў лідэр Руху "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Алесь Таўстыка.

"Маладафронтаўская акцыя Марш "За незалежнасць” зьяўляецца тым працягам руху пакаленьняў за незалежнасьць ад Кастуся Каліноўскага да сеньняшніх маладафронтаўцаў, да сёньняшняй моладзі якую мы можам бачыць. І хацелась б, канешне, каб яе было б больш і на шмат больш", - гаворыць Алесь Таўстыка.

На думку спадара Таўстыкі, тэма незалежнасьці вельмі актуальна для сёньняшняй Беларусі.

"Зараз бачна тое, што прамаскоўская пазыцыя, створаная ў нашай краіне,узьдзейнічае на нашу незалежнасьць. Мы бачым такія прамаскоўскія рэчы, як помнікі Леніну, вяртаньне савецкіх сьцяга і герба і інш.

Бел-чырвона-белы сьцяг, герб “Пагоня” – вось гэта нашыя сымбалі незалежнасьці. За культуру, за мову нашага народа – вось за гэткую незалежнасьць трэба працягваць змагацца ў нашай Радзіме”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG